Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Інтэрактывы

"Загадкавы свет батлейкі"

Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і асноўнымі відамі беларускай батлейкі, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе батлеечных лялек, паглядзець традыцыйны батлеечны спектакль "Цар Ірад".

"Старадаўнія інструменты на новы лад"

Наведвальніку прапаноўваецца паспрабаваць сябе ў якасці музыкі, сыграўшы на самагучальных музычных інструментах (бразготка, трашчотка, калотка, кляшчотка, рагулька, бубен і інш.).

"Лялечнікам можа стаць кожны"

Наведвальніку прадастаўляецца магчымасць пазнаёміцца з механізмам дзеяння лялек розных тыпаў: трысцінавыя, планшэтныя, пальчаткавыя і лялькі-марыянеткі. Кожны жадаючы можа ў якасці акцёра (за тэатральнай шырмай) разыграць сюжэт умоўнага лялечнага спектакля.

"Сакрэты тэатральнай грымёркі"

Інтэрактыўны занятак, дзе наведвальнікі могуць даведацца аб асаблівасцях тэатральнага грыму, пазнаёміцца з асноўнымі прыёмамі работы грымёра. У якасці прыкладу можна паглядзець галерэю вобразаў, зробленых беларускімі акцёрамі з дапамогай грыму.

Ценявы тэатр "Віцебскі жлоб"

Ценявы тэатр – адзін з самых распаўсюджаных у свеце. Асабліва цікавы і карысны такі тэатр дзецям. Гульні з ценем стымулююць фантазію малыша, развіваюць ягоную ўяву. У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры арганізаваныя паказы ценявога спектакля "З рога ўсяго многа". Спачатку дзеці даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення ценявога тэатра і паглядзяць прадстаўленне, а пасля атрымаюць магчымасць самі зрабіць лялек і разыграць спектакль.