Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава да 50-годдзя Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”

Выстава ўключае ўнікальныя экспанаты з фондаў нашага музея: нотныя рукапісы У. Мулявіна (песні «Людзі кажуць», «Казакі», «Александрына», «Чырвоная ружа», «Малітва», «Жыві, зямля», «У нашай хаце», «За полчаса до весны», «Песня пра гітару»); фотаздымкі; эскізы касцюмаў В. Бартлавай і Г. Маркавец; канцэртныя строі «Песняроў»; магнітная стужка з рабочым варыянтам сумеснай працы калектыву «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна з групай «The New Christy Minstrels» у студыі грамзапісу фірмы Сolumbia CBS у г. Нэшвіле падчас гастроляў у ЗША ў 1976 г. (песні «Купалінка», «Касіў Ясь канюшыну», а таксама песні на англійскай, рускай беларускай мовах «Расцвела сирень», «Вераніка», «Добры вечар, дзяўчыначка»). Выстава дасць магчымасць наведвальнікам музея паглядзець запіс юбілейнага канцэрта «Песняры – 25» (Віцебск, 1994) і яшчэ раз дакрануцца да адметнай творчасці ансамбля.

Наведаць выставу можна з 2 да 22 верасня. Падрабязнасці