Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ракурсы творчасці

13 лютага а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі да 105-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Паўла Васілевіча Масленікава. 

Павел Масленікаў – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1954), народны мастак Беларусі (1994), кандыдат мастацтвазнаўства (1960). Аўтар раздзела «Мастацтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4-6, 1990–1994) і шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый.

Выстаўка дэманструецца з 14 лютага па 3 сакавіка. Падрабязнасці