Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Пётр Шумаў. Вяртанне дадому"

Лёс многіх таленавітых ураджэнцаў нашай краіны звязаны з вымушанай эміграцыяй. Так склалася і жыццё ўраджэнца Гродна Пятра Шумава, аднаго з самых знакамітых фатографаў Еўропы першай трэці ХХ стагоддзя, асабістага фатографа Агюста Радэна.

На выстаўцы ўпершыню ў Беларусі будуць прадстаўлены 33 фотаздымкі, выкананых Пятром Шумавым, якія прадастаўлены парыжскім фондам «Parisienne de Photographie – «Roger-Viollet». У 1920-я гады Пётр Шумаў фатаграфаваў выбітных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, палітыкаў. Сярод прадстаўленых на фотавыстаўцы работ наведвальнікі змогуць убачыць партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Фёдара Шаляпіна, Клода Манэ, Аляксандра Купрына, Ігара Стравінскага, Аляксандра Керанскага і іншых. Гэтыя фотаздымкі даюць поўнае ўяўленне аб таленце партрэтыста Пятра Шумава і аб тым унёску, які ён зрабіў у беларускую культуру. Падрабязнасці