Загадчык філіяла
Зінаіда Лявонаўна Кучар
тэл. +375 (17) 365 07 69
email: musicmuseum@histmuseum.by
Загадчык аддзела: Марыя Вячаславаўна Кашкан
+375 (17) 326 26 67
email: musicmuseum@histmuseum.by
Ажыццяўленне навукова-асветніцкай дзейнасці здзяйсняецца праз правядзенне аглядавых і тэматычных экскурсій для ўсіх катэгорый наведвальнікаў, арганізацыю лекцыйнай дзейнасці ў розных навучальных установах Рэспублікі Беларусь, кансультаванне індывідуальных наведвальнікаў экспазіцыі Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры РБ, арганізацыю і правядзенне масавых мерапрыемстваў (вечарын, свят, салонаў, конкурсаў і г.д.) па профілю музея.
Таксама суцпрацоўнікі музея займаюцца арганізацыяй работы з аўдыторыяй: вывучэннем музейнай аўдыторыі з выкарыстаннем розных методык (анкетаванне, апытальнікі, візуальны нагляд, інтэрв’ю і г.д.), арганізацыяй рэкламы музея, музейных экспазіцый і мерапрыемстваў у мэтах пашырэння музейнай аудыторыі з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, перыядычны друк), правядзеннем рэкламных кампаній, акцый і г.д.
Загадчык аддзела: Таццяна Уладзіміраўна Гаршкова
На пастаяннай экспазіцыі аддзела "Гасцёўня Ул. Галубка" прадстаўлены дакументы і гістарычныя пасведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці першага народнага артыста БССР Ул. Галубка з фондавай калекцыі музея. Падчас экскурсіі прадстаўляецца магчымасць пазнаёміцца са шматбакова развітай творчай постаццю мастака, даведацца аб некаторых цікавых фактах жыццёвага і творчага шляху кіраўніка БДТ-3, рэжысёра, акцёра, - Ул. Галубка.
У гасцёўні адбываюцца цікавыя творчыя сустрэчы і музычныя імпрэзы, сталі традыцыйнымі паседжанні Клуба ветэранаў сцэны.
Акрамя пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай Ул. Галубку, у аддзеле працуе выставачная зала, дзе ладзяцца часовыя тэматычныя выстаўкі.
Адрас: 220030 г. Мінск, вул. Старавіленская,14, тэл/факс +375 (17) 243 74 03
E-mail: golubokv@mail.ru
Загадчык сектара: Таццяна Аляксандраўна Бушава
+375 (17) 243 78 52
Асноўнымі задачамі сектара фондаў з’яўляюцца арганізацыя, каардынацыя, кіраўніцтва, кантроль за камплектаваннем, улікам, навуковай апрацоўкай, захаваннем прадметаў Музейнага фонду Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
На сённяшні дзень фонд музея налічвае каля 25 тыс. адзінак музейных прадметаў. Яны складаюць 10 калекцый: "Музычныя інструменты", "Нотныя рукапісы", "Дакументальныя матэрыялы" (асабістыя дакументы, рэжысёрскія распрацоўкі, тэксты роляў з паметкамі выканаўцаў), "Фота, рэпрадукцыі і негатывы", "Афішы і праграмы", "Выяўленчыя матэрыялы" (эскізы дэкарацый і касцюмаў, макеты дэкарацый, тэатральныя лялькі, мастацкія партрэты дзеячаў тэатра і музыкальнай культуры, скульптурныя выявы, эцюды і замалёўкі беларускіх мастакоў сцэнографаў), "Аўдыёзапісы", "Відэазапісы" (канцэртаў, спектакляў), "Рэдкія друкаваныя выданні", "Мемарыяльныя рэчы" (асабістыя рэчы дзеячаў беларускай тэатральнай і музычнай культуры).
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 10.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 6 бел.руб.
Экскурсія – 7 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 4 бел.руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 4 бел. руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Прагляд міні-прадстаўлення
«Батлеечная інтэрмедыя» -
5 бел.руб. (групы да 25 чалавек)