Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Гісторыя музея

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь быў створаны ў горадзе Мінску 23 сакавіка 1990 года. Першапачаткова ён размяшчаўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёння там знаходзіцца адзін з двух філіялаў музея – “Гасцёўня Ўладзіслава Галубка”). У 2001 годзе музей пераехаў ў спецыяльна адрэстаўраваны для яго будынак, па Музычнаму зав., 5.

Фонды музея падзяляюцца на 10 калекцый: музычныя інструменты, нотныя рукапісы, дакументальныя матэрыялы, фотаздымкі і фотарэпрадукцыі, афішы і праграмы, выяўленчыя матэрыялы, фоназапісы, відэазапісы, рэдкія друкаваныя выданні, мемарыяльныя рэчы. У калекцыі “дакументальныя матэрыялы” знаходзяцца асабістыя дакументы, рэжысёрскія распрацоўкі, манціроўкі спектакляў, тэксты роляў з паметкамі выканаўцаў і г.д., у калецыі “выяўленчыя матэрыялы” – эскізы дэкарацый і касцюмаў, макеты дэкарацый, тэатральныя лялькі, мастацкія партрэты дзеячоў мастацтва, скульптурныя выявы, эцюды і замалёўкі беларускіх мастакоў-сцэнографаў.

Агульная плошча экспазіцыі складае 362 кв. м. Музей мае 11 экспазіцыйных і адну выставачную залу.

У музеі праводзіцца вялікая колькасць розных мерапрыемстваў: творчыя сустрэчы, мерапрыемствы да юбілейных дат дзеячоў тэатральнага і музычнага мастацтва, тэматычныя выстаўкі, канферэнцыі.

У снежні 2014 года Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь перайшоў у склад Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у якасці філіяла - Музея гісторыі тэатральнай  і музычнай культуры.