Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Увага! Конкурс "Калядныя замалёўкі"

  • 20.11.2018

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае прыняць удзел у конкурсе “Калядныя замалёўкі-2018”!

Конкурс "Калядныя замалёўкі" на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку праводзіцца ўжо 6 гадоў. Ён заснаваны з мэтай развіцця і падтрымкі творчых здольнасцей дзяцей, спрыяе фарміраванню цікавасці да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі.

У конкурсе прымаюць удзел дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку і дзеці-інваліды. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстаўка – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў. Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў розных намінацыях. Напярэдадні Новага года праводзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з уручэннем дыпломаў і прызоў пераможцам конкурсу.

Умовы конкурсу:

-         Прымаюцца малюнкі і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку.

-         Не больш за 1 працу ад аднаго ўдзельніка.

-         Узрост удзельнікаў ад 5 да 17 гадоў.

-         Малюнкі павінны быць аформлены ў рамы, а таксама ўсе работы павінны мець анатацыю, надрукаваную шрыфтам TimesNewRoman16, міжрадковы інтэрвал – 1,0.

Анатацыя: Імя. Назва работы. Назва ўстановы. Узрост удзельніка.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца 21 снежня а 12-ай гадзіне.

Усе конкурсныя работы будуць экспанавацца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 21 снежня 2018 г. па 11 студзеня 2019 г.

!!! Калі ласка, звярніце ўвагу, музей пакідае за сабой права не прымаць работы, якія не адпавядаюць умовам конкурсу (гл.вышэй).

Работы прымаюцца па 15 снежня 2018 г.

па адрасе г.Мінск, Музычны завулак, 5.

Тэлефон для даведак: 8 017 220 26 67.