Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2018»

  • 21.12.2018
З 21 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2018».

Калі калядна–навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2018”. Яна працуе з 21 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу “Калядныя замалёўкі–2018” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо восьмы год запар. Сёлета прадстаўлена звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.

Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.

Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!

Урачыстае адкрыццё выстаўкі і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца 21 снежня а 12–й гадзіне.