Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Майстар-клас у межах выстаўкі "Вясновы падарунак"

  • 23.03.2019
Дарагія сябры! Запрашаем паўдзельнічаць у майстар-класе па вязанні кручком у межах выстаўкі Наталлі Белай “Вясновы падарунак”. Наталля Белая – рукадзельніца, аўтар кніг «Мелодыя карункаў» і «Карункавая настальгія» (Мінск, выдавецтва «Полымя», 1999), шматлікіх публікацый у часопісах «Работнiца i сялянка», «Валентина», «Мастерица».

Чакаем вас у суботу, 23 сакавіка, а 14-й гадзіне па адрасе зав. Музычны, 5. Для ўдзелу неабходны папярэдні запіс па тэлефоне (017) 220 26 67. Пажадана мець кручок 1.1 або 1.25 мм і клубок нітак «ірыс».

Уваход па квітках музея.