Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Канцэрт-прэзентацыя «Увысь да нябёсаў»

  • 05.04.2019

5 красавіка а 18-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры» ў рамках цыкла мерапрыемстваў да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт-прэзентацыя «Увысь да нябёсаў», на якой будуць упершыню прадстаўлены юбілейныя музычныя выданні твораў Станіслава Манюшкі, падрыхтаваныя Творчым калектывам «Беларуская капэла» Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Каўчэг». Прэзентацыя пройдзе разам з мультымедыйнай дэманстрацыяй рэдкіх малюнкаў Чэслава Манюшкі і фотаздымкаў кампазітара. Слухачы пачуюць шмат цікавых фактаў аб малавядомай постаці Манюшкі-арганіста і творцы рэлігійнай музыкі. Падчас мерапрыемства ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез і музыказнаўцы Святлены Немагай прагучаць рэлігійныя творы кампазітара, а таксама яго песні на словы Адама Міцкевіча, Яна Чачота і Уладзіслава Сыракомлі.

Уваход па квітках музея з магчымасцю наведаць экспазіцыю.