Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вандроўка па мясцінах Манюшкі з Аляксеем Фраловым

  • 20.04.2019

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае на вандроўку па мясцінах кампазітара Станіслава Манюшкі!

Мінск — Алесіна — Шыпяны — Ляды — Убель — Смілавічы— Мінск

Экскурсавод – Аляксей Фралоў.


Вандроўка пачнецца з Алесіна ды Шыпян, дзе паглядзім сядзібы сям’і Манюшка. Пабачым фрэскі ў Дабравешчанскай царкве ў Лядах. Наступным пунктам маршрута завітаем у Убель, мястэчка, дзе нарадзіўся знакаміты кампазітар. Былы маёнтак цяпер знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага санаторыя «Волма» . 

Пераязджаем у Смілавічы, дзе нас чакае абед (па жаданні). Накіроўваемся ў Музычную гасцёўню да пані Ірыны, а потым завітаем на каву ў Музей Хаіма Суціна.

Зразумела, будзе месца і музычным выступленням!


Кошт вандроўкі: 50 рублёў (уваходзяць у кошт уваходныя квіткі).

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

Пішыце, каб замовіць месцы ва ўтульным экскурсійным аўтобусе, або тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp;

+375 17 222-38-78 (Дзіна).