Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка да 200-годдзя Манюшкі ў Маскве

  • 11.04.2019
11 красавіка ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася выстаўка «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе» да 200-годдзя кампазітара.

На выстаўцы прадстаўлены копіі малюнкаў бацькі кампазітара Чэслава Манюшкі, партрэты родных Станіслава Манюшкі, замалёўкі мясцовых пейзажаў, нотныя зборнікі, афішы і фатаграфіі пастановак твораў кампазітара на сценах сучасных тэатраў. Дапаўняюць выстаўку творы сучасных беларускіх мастакоў, створаныя адмыслова да юбілею кампазітара.