Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Праграма мерапрыемстваў да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

  • 03.05.2019

3 мая

11.00. – 12.30. Правядзенне круглага стала з удзелам прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, устаноў культуры і адукацыі, органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх аб’яднанняў, творчых саюзаў, дыпламатычных місій.

13.00. – 14.00. Абед (Кафэ «Хінкальня», вул. Інтэрнацыянальная, 25).

14.30. – 16.00. Працяг работы круглага стала. Прыняцце выніковай рэзалюцыі.

16.00 – 17.00. Агляд пастаяннай экспазіцыі Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

17.00. Адкрыццё выставы «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе».

19.00. Канцэрт да 200-годдзя Станіслава Манюшкі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь (вул. Парыжскай Камуны, 1).

4 мая

10.00. – 11.00. Пераезд у г.п. Смілавічы.

11.00. – 12.00. Ускладанне кветак да стэлы на месцы убельскай сядзібы Манюшкаў.

12.00. – 13.00. Наведванне экспазіцыі «Кампазітар Станіслаў Манюшка» ў музеі «Музычная гасцёўня Станіслава Манюшкі» ў г.п. Смілавічы.

13.00. – 15.00. Наведванне выставы дзіцячых малюнкаў, прысвечаных Станіславу Манюшку (Музей «Прастора Хаіма Суціна»).

15.00. – 16.00. Перапынак на каву.

16.00. Ад’езд у Мінск.

5 мая

11.30. Ускладанне кветак да мемарыяльнай дошкі ў гонар Станіслава Манюшкі па вул. Энгельса, 3 і помніка Ст. Манюшку і В. Дуніну-Марцінкевічу на Ратушнай плошчы. Музычнае суправаджэнне ансамбля салістаў “Вытокі”, мастацкі кіраўнік А. Фралоў.

13.00. – 14:00 Імша ў Архікафедральным саборы Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

14.00. – 15:00 Наведванне выстаўкі “Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе” ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.