Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў - 2019

  • 16.05.2019
У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2019” Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае ў “Падарожжа ў часе”.  Найперш накіруемся ў эпоху нашага славутага земляка, стваральніка беларускай і польскай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі.

Распачнем а 19-й гадзіне Спеўным сходам: заспяваем рамансы і песні Манюшкі разам з Сержуком Доўгушавым. Усіх аматараў творчасці славутага кампазітара і дырыжора запрашаем таксама наведаць выстаўку “Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе”, дзе на працягу ўсяго вечара можна далучыцца да прагляду запісу спектакля “Ідылія” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле п'есы "Сялянка" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Сумуеце па тых часах, калі хіты “Песняроў”, “Верасоў”, Юрыя Антонава ведаў кожны? З 21.00 да 23.00 у вас будзе магчымасць паказаць свае вакальныя здольнасці ў караоке-праграме “Беларуская эстрада”.

Таксама гасцей чакае знаёмства з школай акцёрскага майстэрства Letta і квэст па экспазіцыі для ўсіх жадаючых. Самыя кемлівыя атрымаюць сюрпрыз ад музея.

Чакаем вас!