Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Год Станіслава Манюшкі

  • 05.06.2019

5 чэрвеня а 14-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры” ў рамках шэрага мерапрыемстваў да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі адбудзецца прэзентацыя трох выданняў, прысвечаных юбілею славутага кампазітара, і творчая сустрэча з укладальнікам і выдаўцом Язэпам Янушкевічам беларускім літаратуразнаўцам, археографам, пісьменнікам, лаўрэатам прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007):

  • Станіслаў Манюшка. “Ліставанне 1826–1851”, 2010.
  • Аляксандр Валіцкі. “Станіслаў Манюшка” (з партрэтным і нотным дадаткам), 1919. Пераклад з польскай мовы Камілы і Язэпа Янушкевічаў.
  • “Літоўскі пеўнік” (надрукаваныя ўпершыню дакументы Станіслава Манюшкі), 2019.
Шчыра запрашаем!