Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Азіраючы шлях пройдзены". Да 80-годдзя з дня нараджэння Валерыя Раеўскага

  • 21.06.2019
20 чэрвеня ў Музеі гісторыі тэтральнай і музычнай культуры адбылася імпрэза, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, мастацкага кіраўніка і рэжысёра Купалаўскага тэатра Валерыя Раеўскага. 
Сустрэча адбылася пры ўдзеле народных артыстаў Зінаіды Зубковай, Арнольда Памазана, Барыса Луцэнкі, акцёраў Купалаўскага тэатра Рамана Падалякі і Дзмітрыя Есяневіча, кінарэжысёра Сяргея Карцьера, крытыка Нэлі Крывашэевай і былога дырэктара тэатра Генадзя Браніслававіча Давыдзькі.