Фонды Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, папоўніліся каштоўным музейным прадметам. Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве”, уручаны ў 2009 годзе савецкаму і беларускаму акцёру тэатра і кіно, народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР Гарбуку Генадзю Міхайлавічу, перадалі ў дар музею Сяргей Мікалаевіч і Маргарыта Менандраўна Мартынавы. Музей выказвае ім шчырую ўдзячнасць за бясцэнны дар, які зойме сваё месца ў пастаяннай экспазіцыі музея.
Музей працуе: з 9.00 да 18.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 17.30
Уваход наведвальнікаў: 10.00 – 17.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 2 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 3 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 2 бел.руб.
Экскурсія – 2 бел.руб. 50 кап.
Прагляд міні-прадстаўлення
«Батлеечная інтэрмедыя» -
2 бел.руб. 50 кап. (групы да 25 чалавек)