Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Новы экспанат

  • 01.08.2019

Фонды Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, папоўніліся каштоўным музейным прадметам. Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве”, уручаны ў 2009 годзе савецкаму і беларускаму акцёру тэатра і кіно, народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР Гарбуку Генадзю Міхайлавічу, перадалі ў дар музею Сяргей Мікалаевіч і Маргарыта Менандраўна Мартынавы. Музей выказвае ім шчырую ўдзячнасць за бясцэнны дар, які зойме сваё месца ў пастаяннай экспазіцыі музея.