Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Запрашаем на лекцыі па гісторыі масонства

  • 14.11.2019
У рамках выставы «Масонская калекцыя са збору Вацлава Федаровіча» будуць прачытаны лекцыі па гісторыі масонства.


16 лістапада, субота. 15.00 Лекцыя: «Рыцарскія ордэны на землях Вялікага Княства Літоўскага».

Чытае гісторык Васіль Баравуля.


22 лістапада, пятніца. 18.00. Лекцыя «Масоны ў сядзібнай культуры Вялікага Княства Літоўскага».

Чытае супрацоўнік Парку-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула» Зміцер Бабіч.


30 лістапада, субота. 15.00. «Адкуль ёсць пайшлі вольныя муляры».

Сустрэча з Віктарам Бяляўскі, аўтарам кнігі «Паходжанне Ордэна вольных муляраў» (Масква).


7 снежня, субота. 15.00. Лекцыя «900 гадоў Ордэну тампліераў. Росквіт і падзенне»

Чытае гісторык Васіль Барауля.


У датах магчымыя змены. Даведкі па тэлефоне +375 17 220 26 67