Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Паланэз" Яна Чэслава Манюшкі

  • 05.12.2019
У рамках святкавання 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры працягвае радаваць сваіх наведвальнікаў. 27 лістапада адкрылася выстаўка "Станіслаў Манюшка. 18 гадоў кахання і творчасці ў Вільні" з фондаў Музея тэатра, музыкі і кіно Літвы, а з 5 снежня і на працягу месяца ў нашым музеі будзе экспанавацца жывапісны твор "Паланэз" (1907) Яна Чэслава Манюшкі, сына славутага кампазітара. На карціну, якая захоўвалася ў прыватнага калекцыянера ў Маскве, звярнуў увагу антыквар Мікалай Сечка, дырэктар галерэі "Дар'ян". 

Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца як з выстаўкай, так і з унікальным музейным прадметам. Маем надзею, што гэтая каштоўнасць стане часткай нашай пастаяннай экспазіцыі.