Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень роднай мовы ў музеі

  • 21.02.2020
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА 20 гадоў таму з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. 

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры традыцыйна далучаецца да святкавання гэтай даты. 21 лютага на базе сярэдняй школы № 62 г. Мінска пройдуць заняткі па тэмах "Вытокі тэатральнай і музычнай культуры на беларускіх землях", "Беларускія народныя святы", "Загадкавы свет батлейкі", "Нараджэнне беларускага тэатра". Падчас заняткаў вучні даведаюцца, адкуль пайшло слова "батлейка", колькі моў гучала на сцэне школьнага тэатра ў XVII стагоддзі, як гучалі абрадавыя спевы і шмат іншых цікавостак.