Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



30-годдзе стварэння Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

  • 02.03.2020

Гістарычная даведка: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры заснаваны 28.02.1990 г. па распараджэнні Савета міністраў БССР і загадзе Міністэрства культуры БССР ад 23.03.1990 г.

Пачынаючы з 2 сакавіка 2020 года, у рамках святкавання 30-годдзя з дня заснавання Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры на працягу сакавіка кожны тыдзень будуць прадстаўлены для наведвальнікаў музейныя прадметы, якія не змешчаны на асноўнай экспазіцыі і з’яўляюцца найбольш каштоўным здабыткам ў гісторыі існавання музея.

  • З 2.03 па 8.03 будуць прадстаўлены музейныя прадметы з калекцыі Тамары Мікалаеўны Ніжнікавай, народнай артысткі Беларусі (1955), народнай артысткі СССР (1964): канцэртныя сукенкі, фотаздымкі, дакументы, перададзеныя музею ў дар асабіста.
  • З 9.03 па 15.03 будуць прадстаўлены музейныя прадметы з калекцыі Расціслава Іванавіча Янкоўскага, народнага артыста Беларусі (1966), народнага артыста СССР (1978): касцюмы, дакументы, фотаздымкі, перададзеныя ў дар музею сям’ёй артыста. 5.02 споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Расціслава Іванавіча.
  • З 16.03 па 23.03 будуць прадстаўлены рэдкія выданні з прыватнай калекцыі Сабалеўскага Анатоля Вікенцьевіча, тэатразнаўцы, крытыка, педагога, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, перададзеныя ў дар музею асабіста.
  • З 23.03 па 29.03 будуць прадстаўлены эцюды з калекцыі Івана Міхайлавіча Ушакова, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1949), мастака-сцэнографа, галоўнага мастака Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы (1939–1952), перададзеныя ў дар музею жонкай Івана Міхайлавіча Зояй Данілаўнай Ушаковай, заснавальніцай фонда імя І. М. Ушакова.

Кожны тыдзень у сродках масавай інфармацыі і на сайце музея будуць змяшчацца анонсы мерапрыемстваў.

31 сакавіка а 17-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выстаўкі, прысвечанай 30-годдзю з дня заснавання Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.