Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Уручэнне прэміі імя І. М. Ушакова

  • 24.03.2020
Па ініцыятыве ўдавы мастака Зоі Данілаўны Ушаковай сумесна з Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры” у 2000 годзе была заснавана штогадовая прэмія імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І. М. Ушакова за лепшае мастацкае афармленне спектакля. 
Пераможцам 20-га конкурса імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І.М. Ушакова за лепшае мастацкае афармленне спектакля сталі мастакі Сяргей Ашуха і Кацярына Шымановіч за спектакль “Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле Яна Баршчэўскага (рэж. Алена Ганум), Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, з правам выставіцца ў музеі. Ганаровымі граматамі БФК вырашана адзначыць мастака Лідзію Малашэнка (Новы драматычны тэатр г. Мінска), і мастака Андрэя Жыгуру (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў будзе праведзена ў красавіку. 
27 сакавіка, да Міжнароднага дня тэатра, пачынае сваю працу выстаўка работ удзельнікаў конкурсу. Выстаўка будзе працаваць з 27.03 па 10.04.2020.