Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Гімн тэатру"

  • 22.05.2020
Шаноўныя сябры!
Нагадваем вам, што ў музее працуе выстаўка “Гімн тэатру”.
Гісторыя беларускага тэатра цікавая, насычаная і шматгранная. Выстаўка знаёміць з асноўнымі вехамі яго развіцця, пачынаючы ад тэатра Францішкі Уршулі Радзівіл да нашых дзён.
На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: эскіз і макет да спектакля «Дасціпнае каханне», пасведчанне артысткі БДТ-1 Веры Пола 1935 г., рукапіс аўтабіяграфіі рэжысёра БДТ-1 Еўсцігнея Міровіча, эскізы касцюмаў і дэкарацый да оперных і балетных спектакляў Я. Чамадурава, М. Блішча, П. Масленікава, касцюмы да оперы «Кармэн», а таксама фотаздымкі, копіі рукапісаў і гравюр, дакументы, афішы і праграмы да розных спектакляў з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Выстаўка працуе з 15.05. па 15.07.2020 г.