Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



З днём абароны дзяцей!

  • 01.06.2020
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры віншуе з Міжнародным днём абароны дзяцей!

Апроч залі, якая распавядае пра гісторыю лялечнага тэатра на Беларусі, і пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай Тэатру юнага гледача, маленькіх наведвальнікаў музея могуць зацікавіць такія актыўнасці:

прагляд батлеечнага спектакля "Цар Ірад",
інтэрактыўныя заняткі з выкарыстаннем ценявога тэатра "Віцебскі жлоб",
адукацыйная праграма "Сакрэты тэатральнай грымёркі",
а таксама квэст па ўсёй экспазіцыі музея.
Неўзабаве зможам прапанаваць нашым юным гасцям заняткі па стварэнні тэатральных лялек з паперы ў тэхніцы арыгамі.

А пакуль што прапануем разгадаць некаторыя таямніцы музея на старонках нашых сацыяльных сетак.

Больш інфармацыі пра інтэрактывы, якія прапануе музей, па спасылцы.