Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь "Памятае сэрдца, не забудзе ніколі"

  • 29.06.2020

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры адкрываецца выстава да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Памятае сэрдца, не забудзе ніколі”.

Гістарычная падзея, якой з’яўляецца вызвалення Беларусі, мае шмат аспектаў – паказ гераізму савецкай арміі ў час баёў за Беларусь, раскрыццё трагічных старонак жыцця людзей у час эвакупацыі, адлюстраванне гэтых падзей у мастацтве. Творчая дзейнасць майстроў беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва ў гэты перыяд адыграла значную ролю ў мабілізацыі духоўных сіл нашага народа на разгром ворага. Іх задачай было – праўдзіва паказаць, якая небяспека павісла над Радзімай, умацаваць у сэрцы людзей веру і ўпэўненасць у Вялікай Перамозе.

Патрыятычны дух народа ў час смяротнай небяспекі выклікаў творчы ўздым артыстаў беларускіх тэатраў. Некаторыя з іх працавалі ў эвакуацыі, многія ў створаных франтавых брыгадах.

На выстаўцы прадстаўлены экспанаты з фондаў музея: фотаздымкі, нотныя рукапісы ваеннага перыяду, дакументы аб дзейнасці канцэртных франтавых брыгад.

Адным з найбольш цікавых экспанатаў выставы з’яўляецца карта тэатральных падарожжаў Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы (1920-1944).

Тэма дзейнасці Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь ў гады вайны паказана праз фотаздымкі і узнагароды артыстаў.

Асобнае месца займае комплекс матэрыялаў з архіва сям’і народнага артыста Беларусі Б.М. Пянчука, удзельніка парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы: асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы і фотаздымкі.

Акцэнт экспазіцыі скіраваны на адлюстраванне ролі мастацтва ў падтрымцы баявога духу арміі і партызан, раскрыцці сутнасці гераічнага і трагічнага ў час ваеннага ліхалецця.

Выстаўка працуе з 1.07 – 20.07.2020 г.