Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Гімн тэатру" працуе да 30 жніўня!

  • 22.07.2020
Выстаўка "Гімн тэатру" знаёміць з асноўнымі вехамі развіцця беларускага тэатра, пачынаючы ад тэатра Францішкі Уршулі Радзівіл да нашых дзён. На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: эскіз і макет да спектакля «Дасціпнае каханне», пасведчанне артысткі БДТ-1 Веры Пола 1935 г., рукапіс аўтабіяграфіі рэжысёра БДТ-1 Еўсцігнея Міровіча, касцюмы да оперы «Кармэн» і шмат іншых цікавостак!

Дапоўненая новымі экспанатамі, выстаўка "Гімн тэатру" працягне працу да 30 жніўня.