Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



«Калядныя замалёўкі–2020»

  • 28.12.2020

З 23 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2020»

 

Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2020”. Яна працуе з 23 снежня 2020 па 15 студзеня 2021 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу “Калядныя замалёўкі–2020” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо дзясяты год запар. Штогод таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.

Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.

Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!