Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень роднай мовы

  • 17.02.2021
Дарагія сябры! 19 лютага запрашаем далучыцца да святкання Дня роднай мовы у Музее гісторыі тэатральнай і музычнай культуры! Вы зможаце наведаць інтэрактыўны занятак “Сакрэты тэатарльнай грымеркі”, дзе пазнаёміцеся з гісторыяй з’яўлення грыма, а таксама пабачыце майстар-клас ад нашых супрацоўнікаў. Аматараў лялечных спектакляў запрашаем на батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” і лекцыю па гісторыі батлейкі. А для маленькіх наведвальнікаў мы падрыхтавалі  інтэрактыўныя заняткі з выкарыстаннем тэатра "Віцебскі жлоб". Гэты вiд тэатра аб’ядноўваў у сабе рысы панарамнай батлейкi i ценявога тэатра, меў выгляд трохкупальнай царквы. Падчас заняткаў дзеці атрымаюць магчымасць самі зрабіць лялькі і разыграць спектакль.

Папярэдні запіс па тэлефону 326 26 67.