Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Папаўненне фондаў

  • 24.03.2021

Фонды філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры” папоўніліся унікальным музейным  прадметам  – альбомам фартэпіяннай музыкі канца 19 – пач. 20 ст.

У  пераплёце, разам  з творамі В.А.Моцарта, Л. ван Бетховена, 12 армейскімі марашамі, 10 кампазіцыямі для фартэпіяна А.Рубенштэйна, Ф.Шапэна, Ф.Шуберта і іншымі, знаходзяцца два паланезы  М.Кл.Агінскага – “Жалобны паланез” альбо “Паланез смерці” фа мінор №8 і паланез “Развітанне” ля мінор. Цікава, што пры жыцці М.Кл.Агінскага праграмная назва паланеза “Развітанне” надавалася іншаму твору, паланезу до мінор №6, паланез ля мінор друкаваўся пад назвай “Развітанне з Радзімай”. А таксама вальс мі-бемоль мінор з выдання “Тры вальсы”, першадрук Варшава, 1852 г. Ст.Манюшкі Прысвячэнне: Ангеліне Ронне з дому Ёдка.

Музейныя прадметы зоймуць сваё пачэснае месца ў пастаяннай экспазіцыі Музея гісторіі тэатральнай і музычнай культуры і з імі змогуць пазнаёміцца наведвальнікі нашага музея.

Каштоўны падарунак музею зрабіў Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Мюнхене Кулажанка Андрэй Рыгоравіч. Мы  ўдзячны спадару Кулажанку за значны ўклад у захаванне культурнай спадчыны Беларусі, за разуменне каштоўнасці з’яўлення такіх экспанатаў у музейных экспазіцыях.

Хочацца адзначыць, што Андрэй Рыгоравіч не першы раз робіць каштоўныя падарункі музею і мы маем надзею, што яго прыклад  стане паказальным для другіх дарадцаў нашай беларускай  культуры.

Працу па атрыбуцыі музейнага прадмета правяла музыказнаўца-беларусіст,  каныдат мастацтвазнаўства  Немагай С.М., вялікі дзякуй за дапамогу  Святлене Мікалаеўне.

Запрашаем у музей.