Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева

  • 07.04.2021

Да 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева.

Кагадзееў Аляксей Пятровіч – харавы дырыжор і педагог. Нарадзіўся 7 красавіка 1926 года ў гарадскім пасёлку Альхаватка, Данецкай вобласці, Украіна.

У 1955скончыў Беларускую кансерваторыю па класу Г. Зелянковай. З 1959 года хормайстар, у 1960-1993 галоўны хормайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі. У 1960 – 73 гады выступаўяк оперна-сімфанічны дырыжор. Аўтар метадычных работ “У дапамогу дырыжору хору” (1967) і “Тэхніка харавога дырыжыравання” (1968).У 1971 атрымаў званне народнага артыста Беларусі.

Спектаклі, пастаўленыя з удзелам А. П. Кагадзеева, вызначаліся высокай якасцю харавога гучання: опера “Арэстэя” С.Танеева і “Атэла” Дж.Вердзі, “Хаваншчына” і “Барыс Гадуноў” М.Мусаргскага, “Залаты пеўнік” М.Рымскага-Корсакава, “Міндыя” А.Тактакішвілі, “Новая зямля” Ю.Семянякі, “Вайна і мір” С.Праков’ева, “Дзікае паляванне караля Стаха” У.Солтана, “Кармэн” Ж.Бізэ, “Князь Наваградскі” А.Бандарэнкі, вакальна харэаграфічнае прадстаўленне “Карміна Бурана” на музыку К.Орфа і інш.

 Памёр  23 ліпеня 1997 года.

У фондах Музея гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры знаходзіцца невялікі архіў Аляксея Пятровіча  Кагадзеева, які прадстаўлены рукапісам кнігі “Элементарныя асновы харавога дырыжыравання”, фотаздымкамі, асабістымі рэчамі: шахматы, фотаапарат, чарнільны прыбор, дырыжорская палачка і іншае.