Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Цыкл лекцый «Феномен масонства: праўда і выдумка»

  • 17.09.2021
21 верасня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пройдзе лекцыя "Тры крыніцы і тры складовыя часткі масонства: тампліеры, рамеснікі, містыкі".
Добра вядома, што афіцыйнай датай нараджэння масонства лічыцца 24 чэрвеня 1717 года. Тое, што адбывалася пасля, досыць падрабязна задакументавана. Але самі масоны называюць іншую дату, на 400 гадоў раней: 13 кастрычніка 1307 года. Што ж адбывалася ў прамежку паміж гэтымі двума важнымі датамі і падзеямі? Пра гэта і пойдзе гаворка на другой лекцыі цыклу «Феномен масонства: праўда і выдумка».