Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Цыкл лекцый «Феномен масонства: праўда і выдумка»

  • 01.10.2021
5 кастрычніка ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пройдзе трэцяя лекцыя з цыкла "Феномен масонства: праўда і выдумка".
Другая палова XVIII і пачатак XIX стагоддзяў - час, калі перакройвалася карта Еўропы, адбываліся рэвалюцыі, сусветныя войны на фоне росквіту Асветніцтва. Ва ўсіх гэтых працэсах вялікую ролю адыгрывалі масоны, якія займалі ключавыя пасады пры дварах амаль усіх еўрапейскіх дзяржаў. Гэта кагорта таленавітых асоб, заслугі многіх з іх не былі ацэненыя па вартасці: Брус, Пракаповіч, Елагін, Дзідро, Гельвецый, Керубіні, Чачот, сям'і Радзівілаў, Патоцкіх, Ваньковічаў, Манюшкі і Агінскіх - дзіўныя характары і лёсы. Пра іх і пойдзе гаворка ў лекцыі "Масоны пры двары Пятра, Кацярыны, Напалеона і Станіслава Аўгуста Панятоўскага".