Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка “Тэатр, час, жыццё”

  • 26.05.2022

З 27 мая пачынае працу выстаўка “Тэатр, час, жыццё” да 90-годдзя з дня нараджэння Сабалеўскага Анатоля Вікенцьевіча, беларускага тэатразнаўца, крытыка, педагога.

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч нарадзіўся 27 мая 1932 г. у в. Андрэеўшчына, Дзяржынскага раёна.

Скончыў БДУ (1958), навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1961), загадчык кафедры Беларускага театральна-мастацкага інстытута (1972), абараніў доктарскую дысертацыю па мастацтвазнаўству (1974), прысвоена званне прафесара (1975), рэктар Беларускага театральна-мастацкага інстытута (1984 – 1989).

Анатоль Вікенцьевіч даследаваў творчыя сувязі беларускага тэатральнага мастацтва з тэатрамі іншых рэспублік СССР «Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР» (1972), праблемы развіцця беларускай савецкай драматургіі «Беларуская савецкая драма». Склаў 2-томную «Хрэстаматыю па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (1975). Выступаў з тэатральна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі: кнігі «Рампай асветленае» (1962); «Жыццё тэатра» (1980), напісаў манаграфію пра Б. Платонава «Уладар дум чалавечых» (1964). Беларускай тэатральнай Ленініяне прысвечаны яго працы «Увасабленне майстэрствам акцёра» у зборніку «Вобраз У. І. Леніна ў беларускім мастацтве» (1970) і «Вобраз У. І. Леніна на беларускай сцэне» (1980), аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…» (1961), апавяданняў.

На выстаўцы будуць прадстаўлены матэрыялы, якія ў музей перадаў Анатоль Вікенцьевіч. Музейныя прадметы экспануюцца ўпершыню: дакументы, мемарыяльныя рэчы, фотаздымкі, асабістыя рэчы.  

Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.