Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка “Тэатральная памяць народа. Беларуская драматургія: Мінск - Масква. Па архівах РДБМ”

  • 20.06.2022
З 21 чэрвеня пачынае працу выстаўка “Тэатральная памяць народа. Беларуская драматургія: Мінск - Масква. Па архівах РДБМ”.

 Экспазіцыя, заснаваная на ўнікальных дакументах з фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, ілюструе багатую гісторыю творчых кантактаў двух народаў, якія маюць агульныя карані і блізкія шляхі развіцця культуры, у тым ліку і тэатральнага мастацтва. П’есы беларускіх драматургаў з поспехам ішлі на маскоўскай сцэне, як і рускія драмы і камедыіу тэатрах Беларусі.

Пры дапамозе рэдкіх дакументаў – фатаграфій спектакляў, рэцэнзій, кніг, выстаўка расказвае пра выдатныя пастаноўкі беларускага і рускага тэатраў 1930-х – 1980-х гг.. У экспазіцыі паказаны рарытэтныя шклографічныя і машынапісныя п’есы, якія выпускаюцца Усесаюзным упраўленнем па ахове аўтарскіх правоў. Гэтыя выданні выходзілі малым тыражом (ад 50 да 100 экзэмпляраў) і распаўсюджваліся па тэатрах краіны.

У фондах РДБМ сабраны разнастайны матэрыял па тэме выстаўкі. Гэта і кнігі з аўтографамі выдатных дзеячаў культуры Беларусі (з аддзела рэдкай кнігі РДБМ), і запрашальныя білеты на спектаклі, і праграмы Беларускага Дзяржаўнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), які ў 1930-м г. прымаў удзел у Алімпіядзе мастацтваў народаў СССР, і шмат іншых дакументаў. У экспазіцыю ўвайшлі 59 фотаздымкаў спектакляў з фонду тэатральнай фатаграфіі РДБМ. Большасць з іх дэманструюцца ўпершыню.

Выстаўка знаёміць з пастаноўкамі вядучых тэатраў Рэспублікі Беларусь: Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (Мінск), Нацыянальнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага (Мінск), Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (Мінск), Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа (Віцебск); а таксама вядучых тэатраў Расіі: тэатра ім. Массавета (Масква), тэатра на Малой Броннай (Масква), Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры, Цэнтральнага тэатра савецкай арміі (цяпер Тэатр Расійскай Арміі, Масква), Маскоўскага камернага тэатра.

Экспазіцыя прадстаўляе як навуковую цікавасць, так і дае багаты матэрыял усім аматарам гісторыі і тэатральнай культуры.

 

 

Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.