Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 80 - годдзя з дня нараджэння Смольскага Дзмітрыя Браніслававіча

  • 25.07.2022

Да 80-годдзя з дня нараджэння Смольскага Дздмітрыя Браніслававіча.

Смольскі Дзмітрый Браніслававіч - (25.07.1937, Мінск —

29.09 2017, Мінск) — савецкі і беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1975), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1980), народны артыст Беларусі (1987), уладальнік Ордэна Францыска Скарыны (2013 года), член СК Беларусі (1961), прафесар.

Дзмітрый Браніслававіч пачаў займацца музыкай з сямі гадоў, спачатку ў Маскоўскай цэнтральнай музычнай школе, а затым у музычнай школе-дзесяцігодцы пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1955 г. Дзмітрый Смольскі паступае ў Маскоўскую кансерваторыю. Скончыў у 1960 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, а затым аспірантуру.

Творчы шлях кампазітара – яркая старонка беларускага летапісу сучаснай музыкі. У пачатку сваёй дзейнасці ён знаходзіўся пад уплывам розных напрамкаў і асабліва – новавенскай кампазітарскай школы. Сур’ёзнае захапленее дадэкафоніяй, найноўшымі каспазітарскімі тэхнікамі знайшло адлюстраванне ў Санаце для флейты і фартэпіяна, “Актафоніі”, а таксама ў камернай араторыі “Песні Хірасімы”, прысвечанай ахвярам атамнай агрэсіі.

Да найбольш яркіх твораў 70-ых гадоў адносяцца араторыя “Мая Радзіма”, прысвечаная Беларусі. За гэты твор кампазітар быў удастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.

У гэты ж перыяд  Д. Смольскі звяртаецца да  музыкі для сольных інструментаў. Ён напісаў Другі цымбальны і Другі фартэпіянны концэрт,  два карцэнціна, дзве уверцюры  для народнага аркестра,  якія сцвярджаюць дэмакратычнасць музычнай мовы. Адначасова з  творамі буйной формы ствараліся камерныя. Гэта вакальныя цыклы на вершы Ф.Г. Лоркі, Ф.Цютчава,  п’есы для цымбалаў, для альта, фартэпіяна, ад якіх працягваюцца ніці да выдатнейшага твора – “Элегіі і Такаты” памяці

Д. Шастаковіча.

З цягам часу Д. Смольскі звяртаецца да опернага жанру, ахопліваючы шырокае кола вобразаў, якія звязаны з гістарычным мінулым краіны. На сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі была пастаўлена першая опера кампазітара “Сівая легенда”.  Потым з’явіліся новыя оперы – “Францыск Скарына”, “Апалон – заканадаўца”.

Асобнае месца ў творчасці займае араторыя “Паэта”, прывечаная

Я. Купалу. Складаны, псіхаланічна дакладны вобраз беларускага песняра  ўвасоблены праз паказ жыцця і быту беларускага народа.

Яркі і  шматгранны талент кампазітара праявіў сябе і ў педагагічнай працы. У якасці прафесара Беларускай акадэміі музыкі ён вяў клас кампазіцыі і аддае шмат сіл на выхаванне маладога пакалення музыкантаў.