Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка мастака-сцэнографа Дзмітрыя Гаралевіча “Ох і залатая табакерка”

  • 25.01.2023

З 25 студзеня пачынае працу выстаўка мастака-сцэнографа Дзмітрыя Гаралевіча “Ох і залатая табакерка”

 

Дзмітрый Аляксандравіч Гаралевіч нарадзіўся ў 1980 г. у Віцебску.

Скончыў СШ № 20 (цяпер гімназія № 4), а таксама паралельна вучыўся малюнку і жывапісу ў мастацкай школе № 1.

У 1998 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава, які скончыў у 2003 годзе. З 2004 г. працаваў у гэтым універсітэце старэйшым выкладчыкам малюнка і жывапісу на кафедры выяўленчага мастацтва.

Выкладаў малюнак і жывапіс у Хух-Хоцкім прафесійным каледжы (Кітай).

Працаваў навуковым супрацоўнікам у Цэнтры сучаснага мастацтва г. Віцебск.

Цяпер Дзмітрый Аляксандравіч працуе мастаком-канструктарам, пастаноўшчыкам у Беларускім дзяржаўным тэатры «Лялька».

Гаралевіч Д.А. прымаў удзел у шматлікіхконкурсах і выставах. У 2021 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Дзмітрый Гаралевіч некалькі разоў удзельнічаў у Рэспубліканскім конкурсе мастакоў тэатраў на суісканне прэміі імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.М. Ушакова, які праводзіцца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. У 2022 годзе са сцэнаграфіяй да спектакля “Ох і залатая табакерка” ён стаў пераможцам гэтага конкурсу.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з афішамі, эскізамі і макетам да гэтага спектакля.

 

Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.