Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Да 95 - годдзя з дня нараджэння Ужанцава Ю.П.

  • 24.02.2023

Ужанцаў Юрый Парыгоравіч – рэжысёр, педагог, заслужаны артыст Беларусі нарадзіўся 24.2.1928 г. у г. Табольск, Цюменскай вобл., Расія. У 1953 годзе пасля сканчэння Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя Луначарскага, накіроўваецца на працу рэжысёрам-стажорам у Вялікі тэатр у Маскве.

З 1955 па 1965 гады з’яўляўся рэжысёрам Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. На тэатральнай сцэне Юрый Парыгоравіч здзейсніў пастаноўкі опер: “Шукальнікі жэмчугу” Ж. Бізэ, “Манон” і “Вертэр”

Ж. Маснэ, “Калючая ружа” Ю. Семянякі, “Церам – церамок”

І. Польскага, “Кето і Катэ” В. Далідзе, “Рафаэль” А. Арэнскага, “Трубадур” і “Рыгалета” Дж. Вердзі,“Любоўны напітак” Г. Даніцэці (1965), “Андрэй Касценя” М. Аладава, аперэт “Карневільскія званы” Р. Планкета, “Цыганскі барон” І. Штрауса.

З 1958 года адначасова выкладаў у Беларускай кансерваторыі. У 1975 годзе становіцца загадчыкам  кафедры опернай падрыхтоўкі, паставіў спектаклі “Яўген Анегін” П.Чайкоўскага, “Вяселле Фігара” В.А.Моцарта, “Травіята” Вердзі, “Павел Карчагін” П.Падкавырава. З 1965 года становіцца рэжысёрам Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Памер 10.11.1979 года.

У фондах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры захоўваюццадакументальныя матэрыялы, мемарыяльныя рэчы, праграмы, рэдкія выданні, фотаздымкіз сямейнага архіва рэжысёра, якія былі перададзены ў 2013 годзе жонкай  Ю.П. Ужанцава, Тамарай Міхайлаўнай.