Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Адзіны білет"

  • 27.03.2017

З 27 сакавіка Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пачынае бестэрміновую акцыю "Адзіны білет", якая дазволіць мінчанам і гасцям сталіцы наведаць сем музеяў, набыўшы ўсяго адзін білет у любым з іх.

Усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з экспазіцыямі і выставамі, акрамя камерцыйных, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама яго філіялаў: Музея прыроды і экалогіі, Дома–музея I з'езда РСДРП, Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музея гісторыі беларускага кіно, Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Гасцёўні Уладзіслава Галубка. Усе гэтыя музеі знаходзяцца ў цэнтры горада, у крокавай даступнасці адзін ад аднаго.

Адзіны білет будзе сапраўдны на працягу двух тыдняў з дня продажу, а таксама будзе ўтрымліваць усю неабходную інфармацыю з адрасамі, тэлефонамі і графікамі працы. Яго кошт будзе ўключаць у сябе суму кошту ўваходных квіткоў усіх музеяў са зніжкай 25%.

Падрабязнасці па тэл. (017) 327 43 22