Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў

  • 04.05.2018
Сёлетняя Ноч музеяў адкрыецца выстаўкай “Жыццё беларускіх дваран на мяжы стагоддзяў”. Дзякуючы артэфактам, прадстаўленым на выстаўцы, наведвальнікі атрымаюць магчымасць дакрануцца да побыту беларускіх дваран XVII–XIX стст., а таксама зрабіць фота ў інтэр’ерах.

Далей гасцей чакае музычна-танцавальная праграма:

19.40–20.30 – Вольга Акуліч і гурт “Верасень” ("інтэлектуальны рок" і "стым-рок").

20.30–21.15 – Студыя гістарычнага танца “Версаль”, майстар-клас па парных танцах ХІХ ст.

21.15.–22.00 – Школа танцаў “Gistrion”. Майстар-клас па танцах першай траціны ХХ ст.: факстрот, хезітэйшн вальс, танга і макшыш, а таксама інтэрактыў для натоўпа ў энімал стайл. (Пры падтрымцы джаз-бэнда MASTERSKAYA 41).

22.00–23.00 – Джаз-бэнд MASTERSKAYA 41. Новаарлеанскі джаз.

Для тых, хто стаміўся танцаваць –   майстар-класс па стварэнні папулярнай цацкі віктарыянскіх часоў – таўматропа.

Чакаем вас!