Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Марк Шагал і тэатр

  • 28.05.2018
З 28.05. па 10.06.2018 г. у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры будзе працаваць выстава «Марк Шагал і тэатр» (мастацкі праект студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў). 

На выставе будуць прадстаўлены пераддыпломныя праекты студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія займаюцца вывучэннем тэатральна-сцэнічнага касцюма. 

Эскізы і касцюмы выкананы пад уражаннем ад творчасці Марка Шагала, які пачынаў свой творчы шлях з афармлення сцэны для двух спектакляў па п'есах М. Гогаля. У апошнія месяцы пражывання мастака ў Віцебску ў горадзе пабываў з гастролямі Тэатр рэвалюцыйнай сатыры, М. Шагалу даручылі аформіць сцэну для гогалеўскага «Рэвізора». З 1920 г. мастак працаваў у Маскоўскім Яўрэйскім камерным тэатры пад кіраўніцтвам Аляксея Граноўскага, прымаў удзел у мастацкім афармленні тэатра: спачатку маляваў насценныя карціны для аўдыторый і вестыбюля, а затым касцюмы і дэкарацыі да спектакляў. У 1921 годзе тэатр А. Граноўскага адкрыўся спектаклем «Вечар» Шалом-Алейхема, які аформіў М. Шагал. У 1945 годзе мастак аформіў спектакль «Жар-птушка» І. Ф. Стравінскага. 

Мастацкі праект «Марк Шагал і тэатр" — вынік двухгадовай сумеснай працы выкладчыка Таццяны Лісавенка і студэнтаў: Таццяны Кавалёвай, Надзеі Малафей, Анастасіі Няхай, Фарызы Цемурзіевай, Інэсы Спірыдонавай.