Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным сайце Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "музей"

Выстаўка па выніках конкурсу на атрыманне прэміі І.М. Ушакова

Шаноўнае спадарства! Выстаўка па выніках штогадовага конкурсу на атрыманне прэміі імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І. М. Ушакова за лепшае мастацкае афармленне спектакля будзе працаваць да канца красавіка! 

Да ўвагі наведвальнікаў

Паважаныя наведвальнікі! 27 і 28 красавіка музей не працуе.

Станіслаў Манюшка

Выбітны кампазітар, аўтар першай беларускамоўнай оперы «Ідылія» («Сялянка», 1852), аперэт і балетаў, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 мая 1819 г. у фальварку Убель на Міншчыне. Вучыўся музыцы ў знакамітага мінскага педагога...

Да міжнароднага дня музеяў: выстаўка "Гімн тэатру"

Гісторыя беларускага тэатра цікавая, насычаная і шматгранная. Выстаўка знаёміць з асноўнымі вехамі яго развіцця, пачынаючы ад тэатра Францішкі Уршулі Радзівіл да нашых дзён. У XVIII ст. узнікае новы від тэатральнага мастацтва — прыгонны тэатр....

Стэфанія Міхайлаўна Станюта

13 мая 1905 года  нарадзілася Стэфанія Міхайлаўна Станюта, беларуская актрыса тэатра і кіно. Пачала свой акцёрскі шлях з Беларускай хаткі, клуба, што адкрыўся ў 1918 г. пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча. Спачатку яна, як і многія іншыя, выходзіла на сцэну ў масоўках, спявала і танцавала....