Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным сайце Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "музей"

Увага! Змены ў кантактнай інфармацыі

Паведамляем, што з 26 верасня дзейнічаюць новыя тэлефонныя нумары: ў аддзеле "Гасцёўня Уладзіслава Галубка" (Старавіленская, 14) – 243-74-03, у сектары фондаў  – 243-78-52.

Выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2018»

З 21 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2018». Калі калядна–навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2018”. Яна працуе з 21...

Стэфанія Міхайлаўна Станюта

13 мая 1905 года  нарадзілася Стэфанія Міхайлаўна Станюта, беларуская актрыса тэатра і кіно. Пачала свой акцёрскі шлях з Беларускай хаткі, клуба, што адкрыўся ў 1918 г. пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча. Спачатку яна, як і многія іншыя, выходзіла на сцэну ў масоўках, спявала і танцавала....

Міжнародны дзень музыкі

Дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным днём музыкі! Усіх прыхільнікаў музыкі запрашаем у Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, дзе Вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй развіцця музычнага мастацтва на беларускіх землях, пачынаючы з Х ст. Ад праваслаўнай,...

Да 115-годдзя з дня нарадэння народнай артысткі Беларусі Ганны Браніславаўны Абуховіч

Нарадзілася Ганна Абуховіч 5 снежня 1908 года ў Маскве. Дзяцінства прайшло ў сірочых прытулках. Умовы былі цяжкія. Яна пачала вучыцца ў школе рабочай моладзі, перасялілася ў інтэрнат. Адначасова займалася ў гуртку мастацкай самадзейнасці, захаплялася літаратурай, кіно і асабліва тэатрам. Па...