Знаёміць наведвальнікаў з агульнымі тэндэнцыямі развіцця тэатральнай і музычнай культуры Беларусі ад вытокаў да пачатку ХХІ стагоддзя.
Вытокі тэатральнай і музычнай культуры на беларускіх землях.
Знаёмства з вытокамі развіцця тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, з беларускімі народнымі музычнымі інструментамі, з беларускім старадаўнім лялечным тэатрам – батлейкай.
Музычная і тэатральная культура Х–ХІХ стст.
Знаёмства з гісторыяй станаўлення і развіцця музычнай культуры канфесій, якія існавалі на беларускіх землях, з дзейнасцю школьных і магнацкіх тэатраў.
Тэатральная культура Беларусі ХХ ст.
Знаёмства з гісторыяй развіцця прафесійнага беларускага тэатра праз дакументы, фотаздымкі, сцэнаграфію, сцэнічныя касцюмы і асабістыя рэчы вядомых тэатральных дзеячаў.
Мемарыяльныя пакоі.
Знаёмства з жыццём і творчасцю выдатных беларускіх артыстаў: Стэфаніі Міхайлаўны Станюты, Ларысы Пампееўны Александроўскай, Мікалая Мікалаевіча Яроменкі і яго сям’і.
Лялечны тэатр.
Знаёмства з гісторыяй развіцця прафесійнага беларускага лялечнага тэатра, з асноўнымі тыпамі сучасных тэатральных лялек.
Беларуская музычная культура ХХ ст.
Знаёмства з асноўнымі этапамі развіцця прафесійнага музычнага мастацтва на Беларусі ў ХХ ст.
Музей працуе: з 9.00 да 18.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 17.30
Уваход наведвальнікаў: 10.00 – 17.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 2 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 3 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 2 бел.руб.
Экскурсія – 2 бел.руб. 50 кап.
Прагляд міні-прадстаўлення
«Батлеечная інтэрмедыя» -
2 бел.руб. 50 кап. (групы да 25 чалавек)