Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Музычная і тэатральная культура X–XIX стст.

Музычная і тэатральная культура X–XIX стст.

Экспазіцыя прысвечана развіццю музыкі буйнейшых хрысціянскіх (праваслаўя, каталіцызму, уніяцтва, пратэстантызму) і нехрысціянскіх (іўдаізму і ісламу) канфесій, што існавалі на тэрыторыі Беларусі, а таксама дзейнасці школьных і магнацкіх тэатраў. Прадстаўлены арыгінальныя знакі неўменнай натацыі, першыя рукапісныя зборнікі псалмоў, старонкі зборніка свецкай музыкі «Полацкі сшытак» сярэдзіны XVII ст.

Тэму тэатральнай культуры раскрываюць такія цікавыя экспанаты, як карта-схема ВКЛ XVII–XVIII ст., на якой абазначаны гарады, дзе размяшчаліся школьныя тэатры, макет сцэны школьнага тэатра, копіі гравюр мастака М. Жукоўскага да твораў Францішкі Уршулі Радзівіл, копіі нотных рукапісаў Я. Голанда, лялькі герояў п’есы Ф. У. Радзівіл «Дасціпнае каханне».

Асобная зала прысвечана творчасці двух выдатных дзеячоў ХІХ ст. – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча і Станіслава Манюшкі (1819–1872), беларускага і польскага кампазітара, дырыжора, педагога.