Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Тэатральная культура Беларусі ХХ ст.

Гісторыя станаўлення беларускага прафесійнага тэатральнага мастацтва на працягу ХХ ст. паказана праз найбольш значныя падзеі, спектаклі, гістарычныя дакументы, афішы, праграмы і фотаздымкі, звязаныя з дзейнасцю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек і іншых беларускіх тэатраў.

Асобны пакой экспазіцыі прысвечаны тэме "Беларускі лялечны тэатр ХХ стагоддзя", дзе наведвальнікі змогуць апынуцца ў казачным асяродку, пабачыць герояў папулярных спектакляў, даведацца пра віды лялек і паспрабаваць сябе ў ролі акцёра-лялечніка.