Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вытокі тэатральнай і музычнай культуры на беларускіх землях

Экспазіцыя размешчана у дзвюх залах на першым паверсе музея. У ёй паказаны музычныя інструменты (самагучальныя, струнныя, духавыя, мембранныя і інш.), прадметы, аксесуары народных свят і абрадаў, археалагічныя знаходкі з выявамі музычных інструментаў, фрагменты Радзівілаўскага летапісу з ілюстрацыямі прадстаўленняў скамарохаў.

Найбольш распаўсюджанай формай музіцыравання сярод беларусаў была "траістая музыка": скрыпка, бубен, гармонік альбо цымбалы, якія прадстаўлены на экспазіцыі.

Дзейнасці беларускага народнага тэатра "Батлейка" прысвечана асобная зала, дзе прадстаўлены розныя яго віды (Віцебскі жлоб, Яселка, Магілёўская батлейка) і можна паглядзець спектаклі з рэпертуару народных батлеечнікаў.