Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка «Песні на ўсе часы» да 85-годдзя Ігара Міхайлавіча Лучанка

З 3 жніўня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка «Песні на ўсе часы», прымеркаванаяда 85-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста БССР і СССР, кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Ігара Міхайлавіча Лучанка (06.08.1938 – 12.11.2018).

 

Ігар Міхайлавіч Лучанок унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай музычнайкультуры.Працаваў у розных жанрах: вакальным, сімфанічным, камерна-вакальным, камерна-інструментальным. Найбольш плённа праявіўся талент кампазітара ў песенным жанры. Асноўная  вобразная  сфера яго песеннай творчасці – лірыка рамантычная. Музыцы І.М. Лучанка ўласцівы яркія меладызм і нацыянальная самабытнасць.

На выстаўцы прадстаўлены экспанатыз фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, многія з якіх наведвальнікі ўбачаць упершыню: фотаматэрыялы аб жыццёвым і творчым шляху кампазітара. Цікавымі будуць фотаздымкі з сямейнага альбома –родных і блізкіх Ігара Міхайлавіча, творчыя сустрэчы. Нотныя рукапісы і зборнікі песень кампазітара, пласцінкі з запісамі твораў, віншаванні, граматы, афішы.

Асабістыя рэчы бацькі кампазітара Міхаіла Лукіча Лучанка, артыста трупы вандроўнага тэатра Ул. Галубка, яскрава раскрываюць крыніцу музычнага даравання Ігара Лучанка.

Музыка Ігара Лучанка, якая будзе гучаць на выстаўцы, не пакіне без уражання ніводнага наведвальніка.

 

Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.