Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мемарыяльныя пакоі

Мемарыяльныя пакоі прысвечаны творчасці выдатных майстроў беларускай сцэны, выяўляюць высокую значнасць іх творчасці і вялікі ўклад у скарбонку каштоўнасцей Беларусі.

Станюта С. М. (1905–2000), народная артыстка Беларусі і СССР, актрыса беларускага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, выканаўца характарных і камедыйных роляў, здымалася у кіно.

Александроўская Л. П. (1904–1980), народная артыстка Беларусі і СССР, спявачка, рэжысёр, грамадскі дзеяч. З 1933 года – актрыса Нацыянальнага тэатра оперы і балета, выканаўца вядучых партый у класічным і нацыянальным рэпертуары, адна з арганізатараў і старшыня Беларускага тэатральнага аб’яднання.

Яроменка М. М. (1926–2000) – народны артыст Беларусі і СССР, акцёр беларускага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. Арлова Г. А. – яго жонка, народная артыстка Беларусі. Яроменка-малодшы – іх сын, акцёр кіно.

Глебаў Я. А. (1929–2000), педагог, кампазітар, грамадскі дзеяч, народны артыст Беларусі (1973), народны артыст СССР (1984), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970). Прадстаўлены праграмы, афішы, віншавальныя адрасы, нотныя рукапісы, кнігі, музычныя інструметы – гітара, гармонік, на якіх музіцыраваў кампазітар. Унутраная абстаноўка мемарыяльнага кабінета набліжана да той, у якой працаваў кампазітар.