Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Вялікае ў малым"

  • 19.10.2018
З 22 кастрычніка 2018 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка фатаграфій Ульяны Хрыпко «Вялікае ў малым».

Ульяна Хрыпко – лаўрэатка і стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вывучае графічны дызайн у Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. Займаецца фатаграфіяй у розных жанрах на працягу трох гадоў, але перавагу аддае дакументальнаму.

Серыя фотаздымкаў Ульяны Хрыпко пазнаёміць гледачоў са светам, схаваным у штодзённых рэчах і з'явах. Каб атрымліваць асалоду ад прыгажосці і зведаць пачуццё прыўкраснага, зусім не абавязкова ісці ў Луўр, лічыць малады фатограф. У японскай культуры ёсць такое паняцце, як вабі-сабі –  сціплая прастата. Вабі-сабі апісваюць як прыгажосць недасканалага, мімалётнага або незакончанага. Гэта і ёсць аб'екты здымкаў Ульяны Хрыпко: імі могуць стаць і бурбалкі ў вадзе, і невялякі дэфект у шыбе.

Сардэчна запрашаем!